Усё б нічога, але ў тэксце:
«Наперадзе ідзе дзяўчына, сонечная такая, сексуальная і смешная адначасова. Кароткая школьная сукенка, белы бант ў валасах. Ідзе басанож, а ў руцэ, вядома, туфлі на высачэзных шпільках», - апісваюць дызайнеры цукерку з ванільнай нугой і чарнаслівам.
У адміністрацыі прадпрыемства, куды звярнулася Еўрарадыё, у такой рэкламе не бачаць нічога кепскага.
Супрацоўніца адміністрацыі:
«Нам гэта рабіла кампанія, у якой шмат міжнародных узнагародаў. Наша ўпакоўка годная і прыгожая. Нічога такога ў гэтым няма, нічога там залішняга. Ідуць дзве школьніцы, сапраўды, у прыгожых сукенках. І калі глядзіш на такую прыгажосць, сапраўды ўздымаецца настрой».
Цукеркі з такой абгорткай разлічаныя на расійскі рынак.
Фота са старонкі ў Твітары спевака Васі Абломава





