Мы маем шанец зрабіць крок да вяртання нацыянальнай мовы ў сферу гандлю і паслуг — дамагчыся таго, каб у закон «Аб абароне правоў спажыўцоў» былі ўнесены змены, паводле якіх інфармацыя аб таварах і паслугах павінна даводзіцца адначасова на дзвюх дзяржаўных мовах.
Дзеля гэтага трэба ахвяраваць усяго трыма хвілінамі свайго часу. Як гэта зрабіць? Вось простая інструкцыя:
1. Зайсці на старонку.
2. Націснуць «Электронныя звароты грамадзян».
3. Увесці свае дадзеныя ў адпаведныя палі.
4. У графе «Тэкст паведамлення» ўвесці тэкст: «Зварот у далучаным файле».
5. У графу «Выберыце файл» запампуйце зварот, які знаходзіцца па спасылцы.
6. Адпраўце зварот.





