Восьмы дзень вясны адзначаецца амаль ва ўсім свеце як свята жанчын і іхнага змагання за роўныя з мужчынамі правы. У гэты ж дзень арміі розных краін віншуюць тых дзяўчын і жанчын, якія носяць вайсковую ўніформу.

Сілы абароны Ізраіля выпусцілі кароткі ролік «Вось, як гэта робяць дзяўчыны». 

На трохі іранічным відэа байцы адной з найлепш падрыхтаваных армій света, у якой абодва полы маюць роўныя правы і магчымасці, гавораць: «Я камандую, як дзяўчына. Я плаваю па моры, як дзяўчына. Езжу на машыне, як дзяўчына. Я б'юся, як дзяўчына».

Сухапутныя войскі ЗША зрабілі ролік у гонар маёра Лайзы Джасцер, якая стала першай маці, якая скончыла курс рэйнджэраў.

Француская армія апублікавала ролік пра жанчыну-афіцэра Марыю, якая служыць у рэзэрве.

Брытанцы знялі ролік пра тое, як 22 жанчыны зараз праходзяць курс арктычнага выжывання Марской пяхоты ў Нарвегіі.

Міністэрства абароны Украіны апублікавала фота з выставы «Жанчыны ў Узброеных сілах Украіны».

Сайт Міністэрства абароны Беларусі апублікаваў цёплае віншаванне міністра генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова, але нажаль толькі на расейскай мове.

Таксама некалькі артыкулаў пра жанчын, якія служаць у беларускай арміі, напісала да даты выключна на расейскай афіцыйнае выданне МА РБ — «Беларуская ваенная газета».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?