Відэа нападу ўдзельнікі акцыі выклалі ў сетку.

Зыходзячы з відэа, ўдзельнікі нападу закідалі піратэхнікай будынак пасольства і пашкодзілі кавадламі некалькі аўтамабіляў з нумарамі амбасады РФ серыі «D001». У машынах разбілі шкло, люстэркі і капоты.

Адзначаецца, што ахова амбасады ажыццявіла некалькі стрэлаў у паветра, каб адпудзіць тых, хто нападаў.

Удзельнікі нападу заявілі, што прысвяцілі свае дзеянні Надзеі Саўчанка.

У паліцыі пацвердзілі інфармацыю пра напад, аднак дэталяў не ўдакладнілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?