28 лютага ў грамадскай зале Сабора Св. Кірылы Тураўскага на Атлантык Авэню 401 у Нью-Ёрку прайшла імпрэза, прысвечаная 270-м угодкам ад нараджэння Тадэвуша Касьцюшкі. Рыхтавала свята маладзёвая група Бруклінскага аддзелf БАЗА пад рэжысёрскім кіраўніцтвам сяброўкі Управы Аддзелу Наталлі Федарэнкі, з галоўным рэфератам выступіў Зянон Пазьняк.

Сьвяточную імпрэзу адчыніў Барыс Здольнікаў, які вельмі пранікнёна выконваў ролю Тадэвуша Касьцюшкі. Апрануты ў нацыянальны строй, ён прачытаў успаміны Касьцюшкі.

Сп.Пазьняк падрабязна распавёў прысутным пра жыццё Тадэвуша Касьцюшкі і прывеў шмат гістарычных фактаў, якія яшчэ раз даказваюць, што Андрэй Тадэвуш Касьцюшка быў сапраўдным героем, дэмакратам і патрыетам бацькаўшчыны. Андрэй Тадэвуш унёс вялікі ўклад у гісторыю Беларусі, Польшчы і Амерыкі, нездарма па ўсім сьвеце існуюць вуліцы, станцыі метро і масты, названыя ў яго гонар.

Было адзначана, што існуе шмат твораў прысвечаных Касцюшку, што сведчыць пра тое, што наш народ заўсёды ведаў, паважаў і заховаў памяць пра нашага героя. Як прыклад гэтаму, Святлана Казачок задэклямавала верш сучаснага пісьменніка Уладзіміра Гардзейкі «Ружа Касцюшкі», галоўным зместам якога ёсьць ідэя волі і незалежнасці Беларусі.

Вольга Талатынік выступіла з відэа радам пра сядзібу Касцюшкі і закранула дыскусіўнае пытанне, нажаль, не самага найлепшага стану будынка.

Імпрэза атрымалася ўражлівая і прысутныя вельмі актыўна абмяркоўвалі, задавалі пытаньні. Прыемна было бачыць, што тэма для іх важная. На завяршэнне ўсім захацелася зрабіць памятнае агульнае фота, каб застаўся добры ўспамін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?