У Пецярбургу памёр Леў Бялевіч, колішні сябар глыбоцкай суполкі Саюза беларускіх патрыётаў — арганізацыі моладзі, якая мела на мэце пашырэнне беларускай культуры і ідэі незалежнасці Беларусі.

За ўдзел у незалежніцкім руху Леў Бялевіч правёў каля дзесяці год у ГУЛАГу, але да сівой старасці застаўся патрыётам Беларусі.

Бялевіч адыйшоў у лепшы свет яшчэ ў снежні. Пра яго смерць мы даведаліся толькі цяпер ад Антона Фурса, ягонага паплечніка па СБП.

«Калі ў паваенны час нас было вельмі мала, то цяпер тысячы юнакоў і дзяўчат сьмела ідуць пад бел-чырвона-белым сьцягам, баронячы волю і незалежнасьць нашай краіны. Я веру, перамога будзе на іх баку», — казаў Бялевіч у інтэрв'ю Радыё Свабода ў 2006 годзе.

Цяпер засталося ў жывых пяцёра сябраў Саюза беларускіх патрыётаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?