Сёння ў Мінску праходзіць паседжанне вышэйшай дзяржаўнай рады саюзнай дзяржавы. У сталіцу Беларусі прыляцеў кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін.
Пасля сустрэчы прэзідэнтаў сам-насам Лукашэнка звяртаўся да Пуціна, аднак сказаў: «Паважаны Дзмітрый Анатольевіч!». Праўда, адразу пакаяльна ўскінуў рукі і паправіўся.
«Правільна, грошы ўсе там», — падкалоў Пуцін Лукашэнку, маючы на ўвазе, што размеркаваннем бюджэтных сродкаў займаецца ўрад Расіі.
0
0
0
0
0
0