Глядзіце відэа NN.BY з Кастрычніцкай плошчы:

13:39

Прадпрымальнікі прагаласавалі за тое, каб разысціся. Ідэю працягнуць сёння акцыю падтрымалі ўсяго 20 чалавек. Наступная акцыя — у нядзелю, 28 лютага, а 15-й гадзіне.

13:12

У выніку людзі саступілі снегаўборачным машынам.

13:03

Тым часам прыехалі на плошчу снегаўборачныя машыны, яны, прыбіраючы снег, пакрысе выцясняюць людзей, частка хлопцаў спыніла машыну.

Адзін з кіроўцаў машыны кажа: «Мы не самі прыехалі, нам начальства загадала».

13:02

Удзельнікі мітынгу заклікаюць з прыступак Палаца Рэспублікі «Далучайся! Далучайся!»

12:59

Частка людзей на плошчы становіцца на калена, каб паказаць, што яны спадзяюцца на Бога.

12:50

Павел Севярынец заклікаў да адстаўкі прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова. Ён таксама выказаў недавер Аляксандру Лукашэнку. Прысутныя сустрэлі ягоныя словы воплескамі.

12:46

«Што рабіць далей, мы проста не ведаем, — сказаў прысутны прадпрымальнік карэспандэнту «Нашай Нівы». — Апошняя наша надзея — на паседжанне працоўнай групы ў Мінэканомікі 24 лютага. І час да сакавіка маем. І ўсё, што казалі пра «мядовыя гады», гэта не так. Я хацеў бы, каб члены працоўнай групы свае падыходы скаардынавалі і выступалі адзіным фронтам», — зазначыў мужчына.

На плошчы тым часам людзі галасуюць за адстаўку Кабякова, а таксама выказваюць недавер Лукашэнку.

Колькасць прысутных на Кастрычніцкай плошчы змяншаецца.

Выступае Анатоль Лябедзька.

Выступае Анатоль Лябедзька.

12:40

Людзі на Плошчы скандуюць «Жыве Беларусь!»

За парадкам на Плошчы сочыць асабіста камандзір мінскага спецназа Дзмітрый Балаба.

За парадкам на Плошчы сочыць асабіста камандзір мінскага спецназа Дзмітрый Балаба.

12:36

Міліцыя пакуль адступілася. Людзі атачылі выступоўцаў шчыльным колам і не пускаюць міліцыю да іх.

12:34

Міліцыя пракансультавалася з людзьмі ў цывільным і зноў пайшла ў наступ на ІП. Людзі ў ланцугу не даюць прайсці міліцыі. Зноў штурханіна.

12:32

Анатоль Лябедзька заклікае захоўваць спакой. Прадпрымальнікі тым часам робяць пераклічку, хто з ІП прыехаў на мітынг. «Мінская вобласць — ёсць?» — «Ёсць». — «Гомельская ёсць?» — «Ёсць» і г.д

12:29

Падышлі тры міліцыянеры, людзі іх сцягваюць з прыступак.

Узнікла тузаніна. Людзі крычаць «Ганьба, ганьба».

12:27

На прыступках усталявалі стэнд «Што я думаю пра ўказ №222 і ўладу» з вялікім аркушам паперы, прапануючы пісаць свае пажаданні.

12:25

Анатоль Лябедзька пачынае акцыю з мегафонам. Ён кажа, што палітыкі прыйшлі дапамагчы ІП. Ён прапануе падысці на прыступкі Палаца Рэспублікі, падкрэсліваючы, што акцыя менавіта ІП, а не палітыкаў.

12:22

Адна з прадпрымальніц кажа, нас з Барысава тут шмат, рэгіёны стаяць усе. «Мінск нас не прадпрымаў. Я хачу працаваць спакойна, па законе, не баяцца», — кажа яна. «Нас нельга параўноўваюць. У мяне ралет два на тры метры».

Людзі збіраюцца на Кастрычніцкай плошчы.

Людзі збіраюцца на Кастрычніцкай плошчы.

12:18

З'явіліся першыя плакаты: «Прадпрымальнік — сумленны чалавек, а ўлада бандыцкая». «Плошча робіць чалавека чалавекам». На плошчы — каля 300 чалавек.

Прыйшоў Аляксандр Макаеў.

Прыйшло кіраўніцтва мінскай міліцыі ў поўным складзе, у тым ліку кіраўнік АМАПа — Балаба.

Пакуль усё спакойна, міліцыя не замінае.

Сябры АГП раздаюць свой інфармацыйны бюлетэнь.

Група палітыкаў пачала пратэст каля прыёмнай Адміністрацыі прэзідэнта. Напярэдадні Мікалай Статкевіч заклікаў прадпрымальнікаў падаваць туды петыцыі.

Група палітыкаў пачала пратэст каля прыёмнай Адміністрацыі прэзідэнта. Напярэдадні Мікалай Статкевіч заклікаў прадпрымальнікаў падаваць туды петыцыі.

12:14

Адзін з ІП кажа: «Мы просім улады ставіцца да нас па-людску. Хочам, каб нас паважалі. Нам большага не трэба»

12:06

На Кастрычніцкай плошчы прысутнічае — некалькі дзясяткаў чалавек. Шмат журналістаў. Усяго каля 200 чалавек. Людзі стаяць невялікімі купкамі. Узняты адзін бел-чырвона-белы сцяг.

Адзін з удзельнікаў — ён з Барысава — кажа, што трэба ісці да канца. «Людзі без працы, трэба карміць дзяцей, працы няма».

12:01

Каля знака «нулявы кіламетр» сабраліся некалькі чалавек.

Каля АП, у сваю чаргу, стаяць Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Мікалай Статкевіч і Марына Адамовіч, якія прынеслі зварот да будынка АП. Праўда, з прадпрымальнікаў сюды ніхто не прыйшоў, затое шмат «людзей у цывільным».

11:57

Удзельнікаў мітынгу на плошчы пакуль няма.

11:48

Па перыметры плошчы — шмат супрацоўнікаў міліцыі і людзі ў цывільным. Яны стаяць таксама ў пераходах метро. Некаторыя робяць выгляд, што нешта шукаюць у мабільніках.

Капя Дома афіцэраў — пяць аўтобусаў, а таксама шмат снегаўборачнай тэхнікі.

11:46

На падыходах да Кастрычніцкай спыняюць людзей і правяраюць рэчы.

Адзін з першых удзельнікаў мітынгу прыйшоў на плошчу ў вышыванцы. 

11:00

Першая публічная акцыя пратэсту прадпрымальнікаў адбылася ў мінулы панядзелак 15 лютага. Нягледзячы на сваю стыхійнасць, яна аказалася нечакана шматлюднай. У ёй узялі ўдзел каля 800 чалавек. Пратэстоўцы патрабавалі як адмены ўказа 222, так і змены палітычнага і эканамічнага курсу краіны.

Напярэдадні сённяшняй акцыі Мікалай Статкевіч звярнуўся да прадпрымальнікаў, прапанаваўшы перад правядзеннем мітынгу на Кастрычніцкай плошчы прынесці да Адміністрацыі прэзідэнта з сабой заявы з патрабаваннем адмены ўказа 222, адмовы ад абмежаванняў на атрыманне і асабісты ўвоз рэчаў з-за мяжы, зніжэння цэнаў паслуг ЖКГ.

«Заявы можна і не аддаваць, але варта прыйсці адначасова, каб самым фактам нашага масавага прыходу мы маглі паказаць нашую нязгоду са спробай улады за наш кошт ліквідаваць наступствы свайго бязглуздага кіравання эканомікай. … Гэта вашае законнае права прыходзіць у тую прыёмную са сваімі пісьмовымі ці вуснымі патрабаваннямі. Для таго ж тая прыёмная і існуе. Ніякіх дазволаў для гэтага не патрабуецца», — патлумачыў Статкевіч.

Разам з тым Міністэрства гандлю заяўляе, што дзяржава зніжае градус у адносінах з ІП.

Улады не будуць адмяняць 222-ы ўказ і працэдуру сертыфікацыі, але гатовыя пайсці на спрашчэнне бізнес-працэсаў для індывідуальных прадпрымальнікаў. Пра гэта распавяла ў інтэрв'ю праграме «Неделя» тэлеканала СТБ 21 лютага намеснік міністра гандлю Беларусі, сустаршыня рабочай групы па праблемных пытаннях індывідуальных прадпрымальнікаў Ірына Наркевіч.

Яна заявіла, што прадпрымальнік у гандлёвым цэнтры ці на рынку можа мець да трох «кропак». Адпаведныя органы дазволяць мець суправаджальныя дакументы на тавар толькі ў адной з іх. «Як правіла, у яго недзе сканцэнтраваныя дакументы. Цяпер па заканадаўстве суправаджальныя дакументы павінны быць ва ўсіх трох месцах. Навошта? Мы зніжаем градус. Мы не кажам, што не павінна быць дакументаў. Мы кажам, што мы спрашчаем. І кажам, што гэтыя дакументы павінны быць у адным месцы», - заявіла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?