«Усе вы, вядома, ведаеце, што ў Пінску 2016-ы год абвешчаны годам культуры. Але, бо культура ў нашым менталітэце непарыўна звязана з непрабудным крадзяжом, людзі Пінска вырашылі што-небудзь сп***ць. Яны паглядзелі вакол, трошкі пагуглілі, і спыніліся на аўтобусных прыпынках з Пермі, якія мы зрабілі шэсць гадоў таму, калі Перм яшчэ існавала на карце, — напісаў у сваім блогу Лебедзеў. - Ну а х***? - Вырашылі людзі з Пінска. Усё ўжо намалявана, прыдумана, расфарбавана. - Чаго тут разважаць? Трэба сп***ць.

І сп***лі.

Культура бо на дварэ. Цэлы год будзе доўжыцца!».

Аўтарства пінскага прыпынку належыць мясцоваму рэкламнаму агенцтву «Аранжавы дэльфін».

Прыпынак пінскіх дызайнераў

Прыпынак пінскіх дызайнераў

Насамрэч, дызайн у прыпынкаў вельмі падобны, выкарыстаныя вельмі падобныя шрыфты, прыпынак так, як і лебедзеўскі, падсвечваецца.

Прыпынак студыі Лебедзева

Прыпынак студыі Лебедзева

Але ў сюжэце, які выйшаў на мясцовым тэлеканале, пінскія дызайнеры пахваліліся, што распрацавалі ўсё самі.

«Прыпынак цалкам распрацаваны намі, нашымі спецыялістамі распрацаваны дызайн з улікам усіх патрабаванняў гарадскіх службаў», — расказвае ў відэа Елізавета Лукашук, спецыяліст па маркетынгу з «Аранжавага дэльфіна».

Па яе словах, каштуе такі прыпынак каля 60 мільёнаў рублёў. Агенцтва плануе замяніць яшчэ 30 гарадскіх прыпынкаў.

У «Аранжавым дэльфіне» адмаўляюцца ад абвінавачванняў у плагіяце.

Шрыфты мы выкарысталі не студыі Лебедзева, а тыя, што знаходзяцца ў свабодным доступе ў інтэрнэце. Да таго ж сама канструкцыя іншая, гэта бачна, іншы дах, — паведаміў «Нашай Ніве» адзін з распрацоўшчыкаў Павал. — Тым больш, мы праглядалі шмат варыянтаў дызайну прыпынкаў, і парыжскія, і лонданскія, і студыі Лебедзева ў тым ліку, але зрабілі сваё. Так, можа колеравая гама падобная, але гэта не можа быць вынаходніцтвам Лебедзева. Увогуле, што тычыцца фрызу, панэлі, дзе ўказана назва прыпынку, то такі стандарт прыняты шмат дзе, гэта ізноў жа не унікальная распрацоўка маскоўскай студыі. Так як і падсветка – Лебедзеў нідзе не ўказваў, што гэта яго унікальная ідэя».

Праўда, Павал чамусьці адмовіўся называць сваё прозвішча, і параіў не ўзгадваць яго ў артыкуле, а пагутарыць з дырэктарам студыі, якога няма на месцы, і які з’явіцца толькі у сярэдзіне наступнага тыдня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?