Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён па спартыўнай гімнастыцы Аляксей Немаў пабіўся ў Маскве з удзельнікамі руху «СтопХам», якое выступае супраць хамства і парушэнняў правілаў дарожнага руху.

Актывісты папрасілі Немава перастроіцца ў іншы шэраг, бо яго аўтамабіль перашкаджаў руху. Пасля таго, як спартсмен гэтага не зрабіў, на лабавое шкло яму наляпілі налепку «Мне пляваць на ўсіх — я паркуюся, дзе хачу».

На наступны дзень у тым жа месцы былы гімнаст зноў парушыў правілы дарожнага руху. Калі адзін з удзельнікаў руху «СтопХам» зрабіў Немаву заўвагу, спартсмен выйшаў з машыны і ўдарыў маладога чалавека. Далей у ходзе сваркі Немаў нанёс яшчэ некалькі удараў.

«Бязмежжа проста дзеецца. Ужо другі раз. Мне непрыемна. Я думаю, пісаць заяву ці не пісаць. На якой падставе хлопцы гэта робяць? З такім жа поспехам можна вокны разбіваць аўтамабілям», — сказаў Немаў РЕН ТВ.

Гісторыя Немава — з 2:20.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?