Прэзідэнт Польшчы дэманстратыўна адмовіўся ўзяць патранаж над шэсцем памяці «Бурага» ў Гайнаўцы.

Марш маюць праводзіць правыя радыкалы.

Рамуальд Райс па мянушцы «Буры» — гэта камандзір антыкамуністычнага партызанскага атрада, які ў 1945—1948 здзяйсняў на Падляшшы масавыя забойствы мясцовых праваслаўных. Такім чынам, польскія партызаны імкнуліся адстрашыць насельніцтва ад супрацы з камуністычнымі ўладамі і выклікаць эміграцыю беларусаў і ўкраінцаў з Падляшша ў СССР. Бандыты Бурага забівалі ўсіх, хто не мог згаварыць каталіцкай малітвы па-польску.

Помнік ахвярам Бурага ў Заляшанах на Падляшшы.

Помнік ахвярам Бурага ў Заляшанах на Падляшшы.

На сайце прэзідэнта Польшчы з'явілася адмысловае паведамленне, што Анджэй Дуда адмовіўся патранаваць шэсцю.

Нагадаем, што Гайнаўка — гэта адзін з цэнтраў кампактнага пражывання беларусаў у Польшчы.

Цікава, што Нацыянальны рух, які арганізоўвае шэсце ў Гайнаўцы, паводле некаторых звестак фінансуецца з Масквы, як і шэраг іншых праварадыкальных рухаў Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?