Стваральнік Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны падаў адміністрацыйны пазоў у дачыненні да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Пазоў пададзены ў Цвярскі суд Масквы.
На думку Навальнага, Пуцін не паведаміў пра канфлікт інтарэсаў, калі падпісваў пастанову аб выдзяленні сродкаў з Фонду нацыянальнага дабрабыту кампаніі «Сібур», сярод акцыянераў якой лічыцца Кірыл Шамалаў. Раней ён згадваўся ў СМІ як муж Кацярыны Ціханавай, меркаванай дачкі Уладзіміра Пуціна. Навальны сцвярджае, што Пуцін парушыў закон «Аб супрацьдзеянні карупцыі».
0
0
0
0
0
0