Жыву і жыву. І жыву. І заўважаю дзівоснае. Звычайна яно як бывае? Людзі, якія ніколі не працавалі на сябе, расказваюць пра звярыны аскал капіталізму. Тыя, хто ніколі не выязджаў за межы, расказваюць пра гніенне гейропы. А ўсё чаму? Таму, што фантазія! У гэтым ёсць стройная жыццёвая чалавечая логіка. Ты не ведаеш — таму ведаеш. А тут сутыкнуўся я з неспазнаным.

Людзі, якія выраслі ў саўку, якія пакутавалі ( і працягваюць пакутаваць) ад таго, што ім затыкалі рот, людзі, якія цярпелі ад цэнзуры — спачатку савецкай, а цяпер поставецкай — якія дэкларуюць вернасць ідэалам свабоды, галоснасці і бла-бла-бла, на самой справе не навучыліся нічога акрамя як патрабаванняў забараніць тое, што ім не падабаецца. Нічога, акрамя як не даць выказацца і не даць іншым пачуць.

Ну вось нядаўна з’явілася на фэйсбуку фота машыны, аблепленай «спасібадзедамі», каларадскімі стужкамі, сярпамі і малаткамі. Вельмі такая, уміліцельная ў чысціні дыягназа. І Яўгені Ліпковіч прапанаваў літаральна наступнае: «Достаточно позвонить в 103 и пожаловаться на него даже анонимно, чтобы еГо штрафанули и заставили снять все эти стикеры. Только надо обязательно сказать что это отвлекает вас от вождения и создаёт нервозную аварийно опасную обстановку на дороге».

 «А ватнікі будуць тэлефанаваць і скардзіцца на тых, хто з пагоняй. І будзем адзін на аднаго стукаць. от зажывём!» – кажу я.

Пагаварылі, пагаварылі. Яўгеній паабяцаў мяне спаліць, я падумаў, што трэба неяк яму прадставіць такую мажлівасць, ну і ўсё. Зажыў сабе я далей, думаючы пра тое, пра што я напісаў вышэй.

І вось нядаўна пасля збіцця Дабравольскага з’явілася пяра Ліпковіча вось што:

 «Тут Andrej Dynko разразился прогоном, что после избиения [какого-нибудь] журналиста Добровольского в Беларуси когда-нибудь полыхнёт Майдан. Не полыхнёт. Как заметил некто Стас Карпов: если мы будем жаловаться на тех, кто клеит георгиевские ленточки на свои машины, они будут жаловаться на тех, кто вешает Пагоню. Могут возразить, что Карпов — это ещё не вся страна. Не спорю. Это всего лишь её 83%».

Тут я, канечне, вельмі абрадаваўся. Па-першае, думаю, можа быць Ліпковіч ведае нешта такое, чаго не ведаю я. Калі нас тут 83%, то ё-хо-хо. З другога боку і па-другое, можа быць ім і сапраўды знойдзены рэцэпт таго, што трэба каб палыхнула? Калі для гэтага трэба званіць у 102, то я, так і быць, наступлю на горла сваёй годнасці і пачну званіць.

Але паступова радасць прайшла. Чытаю.

«Я думаю, что Зиссера не плохо было бы самого отделать. Он, в отличие от журналиста, точно заслужил».

Эх. Так вось ты які, шлях да майдану. Не падабаецца, як выглядае чужая машына – стукай ананімна і хлусь, што не бачыш дарогі. А калі чалавек чалавек не падабаецца, – яшчэ весялей. Давайце, рэбзя, яму ў збан дамо. Ці лепей — вы дасцё, а я пасля падыду.

Узгадваю, як Чудзянцоў заклікаў Зісера даць мне «па твары з нагі». Узгадваю і шчаслівая ўсмешка напаўзае на маё нябітае табло. Так ніхто і не.

Інакш кажучы, дзякуючы тэксту Ліпковіча я ўбачыў чалавека-рафінада. Адэпт свабоды, які не столькі скардзіцца ананімна, колькі агітуе за ананімныя скаргі.

Не ведаю, не ведаю.

Я, дарэчы, не пісаў, што, калі мы будзем скардзіцца, то і на нас будуць. Гэта тонкі моўны нюанс, які не адчувае чалавек, які вырас, рэфлексуючы на кнігі генерал-лейтэнанта. Я напісаў: «Мы будзем і яны будуць – от зажывём». То бок я апісаў сітуацыю, якая мне была б непрыемнай як дадзенасць, а не як прычынна-выніковы звяз.

Не упэўнены, што я роўная Ліпковічу рэвалюцыйная валькірыя, але мне не хочацца прыніжацца да заклікаў на адрас дзяржавы, якую я не паважаю. Я не хачу быць яе хаўруснікам нават ў барацьбе з кепскім густам, які дэманструе чалавек у сваім доме ці ў сваёй тачцы. Каларадская стужка, будучы размешчана ў прыватным транспарце пацыента, – гэта не сфера маёй адказнасці і дакладна – не сфера адказнасці дзяржавы. Гэта проста прыкры факт. Як і тое, што некаторыя маюць схільнасць публічна калупацца ў носе.

Калі табе не падабаецца стужка, падыдзі і спытай: «Чувак, навошта ты возіш гэтую фігню на антэнцы». І ў носе папрасі не калупацца. Ну і далей дзейнічай па абставінах – як пойдзе.

Калі ты страшна ненавідзіш нейкага чалавека – ну скажы яму гэта. Ну падыдзі, залезь на зэдлік, размахніся і дай яму ў вуха. А ўсе гэтая «нада бы настукаць, нада бы аддзелаць»…Каму «нада». І ў імя якой мэты?

Праблема ў тым, што нават з цэлай арміяй непрымірымых «адэптаў 102» адзінае, што б у нас палыхнула — гэта сабраны горачкай новы тыраж Чаргінца.

Карацей, ціха, недзе за утульным парканчыкам ракоча баявая адзінка Ліпковіча.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна