Пра гэта ён заявіў сёння на калегіі МУС па выніках працы органаў унутраных спраў за 2015.

«Вось тут я працу міліцыі не вельмі бачу, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Чаму? Таму што б'яце па дробязях, знаходзіце і караеце стрэлачнікаў».

«А вось бачыце вы ўсё. Наша міліцыя бачыць і ведае ўсё, што адбываецца ў грамадстве. Але некаторыя маўчаць, некаторыя самі прыкрываюць дзялкоў і, мала таго, яшчэ і ўдзельнічаюць у гэтых схемах. Няхай пышна не квітнеюць карупцыя і злачынствы ў шэрагах МУС, але, тым не менш, гэта ёсць. Вось гэта мяне больш за ўсё насцярожвае», - сказаў ён.

«Вядома, вамі выяўляецца больш за 70% ад агульнай колькасці ўлічаных карупцыйных злачынстваў. Але гэта самы нізкі ўзровень. Каардынацыя гэтай працы ў сістэме міністэрства, выніковасць выяўлення складаных карупцыйных схем і пагадненняў пакуль недастатковыя», - лічыць кіраўнік дзяржавы.

«Я не памятаю буйных спраў і ў сферы эканомікі з боку міліцыі», - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён нагадаў, што менавіта МУС з'яўляецца асноўным органам, якія рэалізуюць дзяржаўную палітыку ў галіне забеспячэння абароны правоў грамадзян і дзяржавы ад злачынных замахаў карупцыйнага і эканамічнага характару.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?