Расійскі касманаўт Сяргей Волкаў, які знаходзіцца цяпер у экспедыцыі на борце Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), зрабіў здымак начнога Мінска з калязямной арбіты.

Прыгожы здымак касманаўт размясціў на сваёй старонцы ў сацсетцы «Укантакце». Фатаграфію суправаджаюць словы: «Убачыў у каментарах «Сфатаграфуйце Мінск дзеля ўсіх беларусаў». Як раз днямі зрабіў фота гэтага горада, але, як бачыце, набеглі хмары, таму частка горада дрэнна відаць».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?