Сусветная арганізацыя аховы здароўя склікае экстраннае пасяджэнне ў сувязі з распаўсюджваннем віруса Зіка.

У ходзе экстраннага пасяджэння эксперты павінны ацаніць узровень міжнароднай пагрозы і прыняць рашэнне аб неабходнасці абвяшчэння глабальнай небяспекі ў сувязі з распаўсюджаннем віруса.

Генеральны дырэктар СААЗ Маргарэт Чан заявіла, што вірус Зіка ператварыўся з маланебяспечнага захворвання ў сур'ёзную пагрозу здароўю насельніцтва Лацінскай Амерыкі і суседніх рэгіёнаў. Па словах Маргарэт Чан, узровень небяспекі надзвычай высокі. Паводле ацэнак СААЗ, захворванне можа паразіць ад 3 да 4 млн чалавек у Паўднёвай, Цэнтральнай і Паўночнай Амерыцы.

З-за распаўсюджвання віруса ў Бразіліі тысячы немаўлятаў нарадзіліся з анамальна маленькага памеру мозгам.

Першыя выпадкі захворвання былі зарэгістраваныя ў Бразіліі ў маі 2015 года. Паводле ацэнак СААЗ, на дадзены момант у краіне інфікаваныя каля 1,5 млн чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?