Больш за сто чалавек у Расіі памерлі ад грыпу за апошнія тры тыдні, паведаміла ў чацвер кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Вераніка Скварцова.

«На ўчорашні дзень гэта [колькасць загінулых ад грыпу] 107 чалавек. У тым ліку чатыры цяжарныя жанчыны і восем дзяцей. Усё абсалютна да адзінага не прышчэпленыя».

Як паведаміла Скварцова, найбольш небяспечным вірусам у гэтым сезоне з'яўляецца свіны грып: ён быў знойдзены ў большай часткі памерлых. Таксама міністр заявіла, што большасць з загінулых «позна звярнуліся да доктара».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна