Каля 75% байцоў сталічнага атрада міліцыі асаблівага прызначэння — не мінчане. 70% амапаўцаў маюць вышэйшую адукацыю, цэлы ўзвод — дзяўчаты. Пра гэта ў інтэрв'ю часопісу «Спецназ» распавёў камандзір АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Балаба.

Фота sb.by

Фота sb.by

Паводле яго слоў, цякучкі кадраў у атрадзе няма. «Рэдкі чалавек сыходзіць, ды і прычыны таго розныя. Цяпер атрад укамплектаваны цалкам», — адзначыў Балаба. «Праблем з жыллём няма, — дадаў камандзір. — Будуюцца службовыя дамы, таксама дапамагаем з арэндай кватэр».

«З вышэйшай адукацыяй у нас каля 70% байцоў, — распавёў Балаба. — Людзі вывучаюць замежныя мовы, некаторыя свабодна гавораць на некалькіх. Ёсць заўзятыя тэатралы, гісторыкі, знаўцы выяўленчага мастацтва, напрыклад, акадэмічнага жывапісу XIX стагоддзя. Нядаўна, дарэчы, заспеў двух супрацоўнікаў за спрэчкай аб тым, чаму Булгакаў абраў для «Майстра і Маргарыты» некалькі сюжэтных ліній».

Дзмітрый Балаба падкрэсліў, што ў мінскім АМАПе служаць «людзі, настроеныя ідэалагічна правільна. Тыя, якія не здрадзяць ні сумленню, ні свайму народу і Радзіме, ні гонару мундзіра».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?