У Віленскім акруговым судзе пачаліся слуханні па справе аб студзеньскіх падзеях 1991 года ў Літве, абвінавачанымі па якім праходзяць былыя савецкія вайскоўцы, чыноўнікі, супрацоўнікі КДБ і МУС, цяпер грамадзяне Расіі.

Савецкія танкі на вуліцах Вільні. фота vilnews.com

Савецкія танкі на вуліцах Вільні. фота vilnews.com

Паводле дадзеных боку абвінавачання, 13 студзеня 1991 года пры спробе штурму савецкімі вайскоўцамі тэлевежы і будынка радыётэлецэнтра ў Вільні загінулі 14 чалавек, больш за тысячу атрымалі раненні, у тым ліку 31 чалавек — цяжкія.

Пацярпелымі па справе прызнаныя каля 500 чалавек, абвінавачанымі — 65, але на лаве падсудных толькі двое — грамадзяне Расіі Юрый Мель і Генадзь Іваноў.

Астатнія абвінавачаныя, у тым ліку экс-міністр абароны СССР Дзмітрый Язаў, начальнік Віленскага гарнізона савецкай арміі Аляксандр Усхопчык, былы афіцэр КДБ Міхаіл Галаватаў, былыя партыйныя функцыянеры Уладзіслаў Швед і Альгімантас Наўджунас жывуць за мяжой — як мяркуецца, у Расіі.

За час слуханняў суду трэба апытаць каля тысячы сведак.

Падсудных, якіх вінавацяць у здзяйсненні ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці ў сувязі з разгонам руху за незалежнасць Літвы, абараняюць каля 60 адвакатаў.

Абаронцы віленскага тэлецэнтра спрабуюць спыніць савецкі танк. Пад гусеніцы трапіла адна з мітынгоўцаў. Фота vilnews.com

Абаронцы віленскага тэлецэнтра спрабуюць спыніць савецкі танк. Пад гусеніцы трапіла адна з мітынгоўцаў. Фота vilnews.com

Пракуратура адзначае, што на гэтыя злачынствы не распаўсюджваецца тэрмін даўнасці.

Пасля выканання неабходных фармальнасцяў боку працэсу дамовіліся аб пачатку слуханняў па сутнасці 29 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?