26 студзеня былы намеснік генеральнага пракурора Аляксандр Архіпаў быў прызначаны дырэктарам сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Пятровічы» — калгаса ў Смалявіцкім раёне, за паўтара дзясятка кіламетраў ад Мінска.

Аляксандр Архіпаў летам 2014 быў прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Ён абвінавачваўся па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі — за перавышэнне службовых паўнамоцтваў, а таксама атрыманне хабару.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Архіпаў, будучы ў пасады намесніка генпракурора, паспрабаваў замяць справу, звязаную з гібеллю чалавека ў ДТЗ. Па словах Лукашэнкі, п'яны сын бізнэсмена кіраваў матацыклам і трапіў у аварыю, яго пасажырка загінула. «Ён дапамог яго адмазаць за залаты злітак і бутэльку каньяку», — сказаў Лукашэнка і дадаў, што, акрамя Архіпава, «суседнія з ім камеры занялі шэраг высокапастаўленых чыноўнікаў». Добры знаёмы Архіпава экс-спікер палаты прадстаўнікоў Уладзімір Канаплёў за «неданясенне аб злачынстве» быў пакараны штрафам у 900 базавых велічынь.

Была вызваленая ад пасады і жонка Архіпава — на той момант першая намесніца міністра архітэктуры і будаўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?