Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» плануе захопы ў закладнікі расейскіх турыстаў, якія знаходзяцца ў Турцыі, папярэджвае расейскае федэральнае агенцтва па турызме.

«Закладнікі могуць перапраўляцца на падкантрольныя баевікам тэрыторыі для правядзення публічных пакаранняў смерцю і выкарыстання ў якасці «жывых шчытоў» у сутыкненнях з сірыйскімі ўрадавымі і кааліцыйнымі войскамі», — гаворыцца ў паведамленні на сайце Растурызму.

Ведамства звяртаецца да неарганізаваных турыстаў, у той час як расійскія тураператары пачалі ануляваць паездкі ў Турцыю яшчэ ў лістападзе пасля інцыдэнту са збітым расійскім ваенным самалётам ля турэцка-сірыйскай мяжы.

Тады МЗС рэкамендаваў расійскім турыстам устрымлівацца ад паездак у Турцыю з-за высокага ўзроўню тэрарыстычнай пагрозы, а пазней Растурызм рэкамендаваў прыпыніць продаж тураў.

«Фармальна гэта рэкамендацыя, але ў нас рэкамендацыі прыроўненыя да забароны», — тлумачыла прэс-сакратар Расійскага саюза туріндустрыі (РСТ) Ірына Цюрына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?