У Магілёве мужа і жонку абвінавачваюць у махлярстве, здзейсненым у асабліва буйным памеры. Заможная сям'я назвалася малазабяспечанай і атрымала льготы для будаўніцтва жылля. У следства ёсць падставы меркаваць, што гэта не адзінкавы выпадак супрацьпраўных дзеянняў абвінавачаных.

Абвінавачаныя — прадпрымальнікі са значным прыбыткам і грамадзяне забяспечаныя — наўмысна прынізілі сукупны даход і маёмаснае становішча сваёй сям'і. Яны падалі лжывыя звесткі, паводле якіх іх сям'я з 5 чалавек нібыта належыць да катэгорыі малазабяспечаных.

На падставе гэтых дакументаў сям'і далі бязвыплатную субсідыю на будаўніцтва жылля. Таксама абвінавачаныя атрымалі фінансавую дапамогу дзяржавы, прызначаную для пагашэння льготнага крэдыту. У тым ліку сям'ю зацвердзілі ў спісе грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і маюць права на атрыманне льготнага крэдыту. На імя абвінавачанай была адкрытая крэдытная лінія.

Абвінавачаныя — ва ўзросце 50 і 47 гадоў — знаходзяцца пад вартай. Іх маёмасць арыштавалі, а гэта: тры кавярні, гасцініца, адміністрацыйна-вытворчы корпус, дзве кватэры і аўтамотатэхніка, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?