31 студзеня, сканчаецца прыём заявак на Міжнародную навуковую канферэнцыю «Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы», якую ладзіць Беларускі архіў вуснай гісторыі.
.
Канферэнцыя мае шматдысцыплінарны характар, да ўдзелу запрашаюцца гісторыкі, культуролагі, палітолагі, сацыёлагі, літаратуразнаўцы, а таксама прадстаўнікі іншых сацыяльных і гуманітарных навук.
Вітаюцца таксама даклады, прысвечаныя вуснай гісторыі як даследчаму метаду.
Па выніках канферэнцыі будзе надрукаваны зборнік.
Заяўкі на ўдзел просім дасылаць на адрас: [email protected].
У заяўцы трэба пазначыць навуковую ступень, месца працы, тэму даклада і тэзісы (не больш 2 тыс. знакаў), кантактны тэлефон і адрас электроннай паштовай скрыні.
Падрабязная інфармацыя на старонцы: Канферэнцыя «Чарнобыльская аварыя і грамадства».
Далучайцеся да ўдзелу!





