Карумпаванасць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, у якой яго абвінавацілі ў Мінфіне ЗША, — выдумка. Пра гэта, як паведамляе RNS, заявіў у панядзелак прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

«Ніводнае з гэтых пытанняў [аб дачыненні Пуціна да карупцыі] не патрабуе адказу, бо яны з'яўляюцца чыстай выдумкай», — заявіў Пяскоў

Раней 25 студзеня прадстаўнік Мінфіна ЗША Адам Шубін у інтэрв'ю «Бі-бі-сі» абвінаваціў Пуціна ў датычнасці да карупцыі. «Мы бачылі, як ён [Пуцін] ўзбагачае сваіх сяброў, блізкіх саюзнікаў і маргіналізуе тых, каго не лічыць сябрамі і хто не валодае дзяржаўнымі актывамі. Няхай гэта будзе энергетычнае багацце Расіі ці іншыя дзяржаўныя кантракты, ён аддае гэта [актывы] тым, хто будзе яму служыць, і выключае тых, хто не будзе. Для мяне гэта карупцыя», — сказаў чыноўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0