Мінскае «Дынама» спыніла бязвыйгрышную серыю, што доўжылася пяць матчаў. У чарговай гульні чэмпіянату КХЛ мінчукі выйгралі ў гасцях у рыжскага «Дынама» з лікам 3:0.

Пасля 52 гульняў «Дынама» з 71 балам займае 10-ы радок у Заходняй канферэнцыі, адстаючы на 7 балаў ад зоны плэй-оф.

7. Дынама Масква — 87 (53). 8. Слован — 79 (53). 9. Медвешчак - 74 (54). 10. Дынама Мінск — 71 (52). 11. Спартак — 70 (53). 12. Дынама Рыга — 65 (52).

Наступныя дзве гульні «зубры» правядуць у Мінску: 27 студзеня супраць СКА, 29-га — супраць маскоўскага «Дынама».

Потым яшчэ будзе тры матчы ў гасцях і тры дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0