Амаль тысяча прыбылых адклікала свае просьбы аб прытулку. Усяго летась у Нарвегію з прашэннем аб прытулку звярнуліся 31 445 чалавек. Больш за 800 з іх адклікалі свае заявы, паведамляе The Local.

Кіраўнік Дырэктарата па пытаннях замежнікаў Кацінка Хартман адзначыла, што падрабязных дадзеных пра прычыны адклікання прашэнняў аб прытулку пакуль няма, але ўлады краіны заўважылі, што «многія мігранты маюць нерэалістычныя ўяўленні пра свае магчымасці ў Нарвегіі. Відаць, тыя, хто рэальна не маюць патрэбы ў абароне, не хочуць, каб іх заявы разглядаліся ў нашай краіне».

Паводле дадзеных Дырэктарата, 137 з тых, хто адклікаў прашэнні, прыбылі з Ірака, 102 — з Сірыі і яшчэ 63 — з Афганістана.

Летась больш за 3000 заявак на прытулак былі адкліканыя з Фінляндыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0