«Мінчук 1979 года нараджэння двойчы на працягу паўгадзіны мініраваў сталічны чыгуначны вакзал. Распачатыя крымінальныя справы па ч. 1 і 2 арт.340 КК (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы)», — паведамілі ў МУС Беларус

Званкі пра бомбу, якая нібыта знаходзілася на пероне чыгуначнай станцыі Мінск-Пасажырскі, паступілі на лінію МНС у ноч на 23 студзеня. Падчас праверкі праваахоўнікі не знайшлі выбуховага прыстасавання. Асоба «мінёра» была неўзабаве высветленая.

Цяпер мужчыне пагражае абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?