Вярхоўная прадстаўніца ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Федэрыка Магерыні заявіла ў панядзелак, 25 студзеня, што Турцыя хутка атрымае ад ЕС тры мільярды еўра для пераадолення крызісу бежанцаў.

Разам з еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Яханэсам Ханам Магерыні ў Анкары праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі турэцкага ўрада, перадае »Нямецкая хваля».

Хан, са свайго боку заявіў, што ЕС цяпер уважліва сочыць, ці ўплываюць меры, што прымаюцца Турцыяй, на памяншэнне патоку бежанцаў, якія накіроўваюцца з яе тэрыторыі ў Еўропу.

Еўракамісар паведаміў, што этнічны склад бежанцаў, якія транзітам рухаюцца праз Турцыю ў Еўропу, змяніўся. Уцекачы з Сірыі, дзе працягваецца грамадзянская вайна, складаюць цяпер менш за 40 працэнтаў ад агульнага патоку. Як вядома, у 2015 годзе сірыйцы складалі найбольшую этнічную групу, якая перасякала краіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0