Кіроўца грузавіка памёр за рулём у Горках, яго аўтамабіль наехаў на двух пешаходаў, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Фота ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама

Фота ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама

Трагедыя адбылася 24 студзеня ў 15.00 на вуліцы Суворава. 59-гадовы жыхар раённага цэнтра, кіруючы аўтамабілем «ГАЗ-САЗ», раптоўна памёр — паводле папярэдніх дадзеных, ад інфаркту. Машына ўчыніла наезд на 46-гадовую жанчыну і 44-гадовага мужчыну, якія ішлі ў спадарожным кірунку па абочыне, а затым урэзалася ў дрэва.

Пешаходы з пераломамі дастаўленыя ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?