У Беларусі з 1 лютага будуць перагледжаны памеры дапамог, якія выплачваюць бацькам, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Сумы выплат будуць павялічаны на 16.800 - 21.500 рублёў у залежнасці ад віду дапамогі. Атрымліваецца, што выплаты дэкрэтніцам выраслі максімум на адзін даляр.

Дапамогі бацькам у дэкрэтным адпачынку, пераглядаюцца раз у квартал. Памер выплат залежыць ад памеру сярэднямесячнага заробку за папярэдні квартал. Калі ж заробак за справаздачны перыяд упаў, то дапамога на дзіця да трох гадоў не мяняецца.

У чацвёртым квартале 2015 года сярэдні заробак у Беларусі, па дадзеных Белстата, склаў 7 млн 1 тысячу 336 рублёў. Гэтая сума на 47.842 рублі больш, чым за трэці квартал мінулага года.

Нагадаем, апошні раз дапамогі дэкрэтніцам пераглядаліся 1 лістапада. Тады рост склаў 90-115 тысяч рублёў.

Такія памеры дапамог будуць дзейнічаць з 1 лютага па 30 красавіка 2016 года.

Памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці да трох гадоў

від дапамогі памер ад заробку за квартал сума, рублёў
на першае дзіця 35% 2 450 000
на другое і наступных 40% 2 800 500
на дзіця-інваліда 45% 3 150 600

З 1 лютага таксама будзе перагледжаны памер бюджэту пражытачнага мінімуму, да якога прывязаныя у тым ліку аднаразова выплаты ў сувязі з нараджэннем дзіцяці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?