Удава нядаўна памерлага амерыканскага мільярдэра Дугласа Томпкінса вядзе перамовы з уладамі Чылі аб бязвыплатнай перадачы ім вялізнага запаведніка на поўдні краіны.

Крысцін Макдывіт Томпкінс абмеркавала гэтае пытанне падчас сустрэчы з прэзідэнтам Чылі Мішэль Бачэлет.

У 2005 годзе Томпкінсы ўжо перадалі Чылі каля 300 гектараў зямлі каля вулкана Каркавада, дзе быў створаны нацыянальны запаведнік. фотаwikipedia.org

У 2005 годзе Томпкінсы ўжо перадалі Чылі каля 300 гектараў зямлі каля вулкана Каркавада, дзе быў створаны нацыянальны запаведнік. фотаwikipedia.org

Па словах удавы прадпрымальніка, яна афіцыйна прапанавала перадаць Чылі 400 тысяч гектараў зямлі ў Патагоніі пры ўмове, што яны будуць ператвораныя ў нацыянальныя паркі, адкрытыя для наведвання.

Чакаецца, што перамовы працягнуцца два гады.

Дуглас Томпкінс, 72-гадовы сузаснавальнік маркі адзення North Face, загінуў у снежні 2015 года падчас сплаву на каяку.

Будучы актыўным абаронцам навакольнага асяроддзя, у 1990-я гады ён пачаў скупляць землі ў Патагоніі і ператвараць іх у ахоўныя прыродныя паркі, аднак яго дзеянні выклікалі шмат спрэчак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?