У Партугаліі пачалося галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах, у якіх прымае ўдзел рэкордная колькасць кандыдатаў — 10.

Галоўным прэтэндэнтам на перамогу лічаць былога правацэнтрысцкага палітыка, кандыдата ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Марсэла Рэбела ды Сузу.

Дзейны кіраўнік дзяржавы, 76-гадовы Анібал Каваку Сілва, які знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта з 2006 года, не мог балатавацца, паколькі займаў гэтую пасаду два тэрміны запар.

Пасада прэзідэнта ў Партугаліі ў асноўным цырыманіяльная, аднак у кіраўніка дзяржавы ёсць права распускаць парламент у выпадку крызісу.

З лістапада у Партугаліі кіруе даволі хісткая кааліцыя левых партый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?