У Беларусі ў бліжэйшыя суткі, 25 студзеня, чакаецца воблачнае надвор'е, тэмпература пачне павышацца, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У асобных раёнах Беларусі чакаецца моцны снег. Раніцай і днём па заходняй палове краіны пройдзе мокры снег, дождж. Месцамі магчыма наліпанне мокрага снегу, туман і галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, днём з пераходам на паўночна-заходні ўмераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -4 па захадзе да -16 градусаў па ўсходзе краіны. Днём чакаецца ад -4 да +2 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?