У навагоднюю ноч напады на жанчын па «кёльнскім сцэнары» адбыліся ў 12 землях Германіі. Пра гэта паведаміла 23 студзеня Федэральнае ведамства па крымінальных справах, піша Deutsche Welle.

Як адзначаецца ў справаздачы паліцыі, перш за ўсё гаворка ідзе пра крадзяжы і сэксуальныя злачынствы.

Паліцыя таксама сцвярджае, што ні ў адным з выпадкаў няма фактаў, якія паказваюць на арганізаванасць злачынных дзеянняў.

Большая частка заяваў ад пацярпелых — больш за тысячу — паступіла ў паліцыю федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, у асноўным у Кёльне, Дзюсельдорфе і Білефельдзе. У Гамбургу было пададзена ў паліцыю больш за 200 заяваў. Хваля правапарушэнняў у меншай ступені закранула федэральныя землі Гесэн, Баварыя, Бадэн-Вюртэмберг, Брэмен.

Ахвярамі нападаў практычна ва ўсіх выпадках былі жанчыны, а нападнікамі — мужчыны ва ўзросце ад 17 да 30 гадоў. Сярод падазраваных, паводле справаздачы, — 12 грамадзян Германіі і 60 грамадзян іншых краін, сярод якіх Алжыр, Ірак, Афганістан, Сірыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0