23 студзеня ў парку «Курасоўшчына» ў Мінску ў чацвёрты раз святкавалі Сусветны дзень снегу.

На схілах ў гэты дзень можна было заўважыць і юніёрскую зборную Беларусі па фрыстайле, за трэніроўкай якой назіраў алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір з сынам.

Сусветны дзень снегу адзначаецца па ініцыятыве Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту з мэтай павышэння цікавасці да зімовых відах спорту. Сёння адбыліся спаборніцтвы па гарналыжным спорце, былі конкурсы для дзяцей, можна было выпіць гарачай гарбаты, кава, безалкагольнага глінтвейну.

Каардынатарам Сусветнага дня снегу ў Беларусі з'яўляецца Беларускі лыжны саюз. Афіцыйны партнёр свята — Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ). Ініцыятыву падтрымала Міністэрства спорту і турызму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?