Статыстычныя службы Беларусі і Польшчы апублікавалі дадзеныя аб сярэднім заробку за снежань 2015 года.

Лічбы снежня традыцыйна самыя высокія, бо работнікі звычайна атрымліваюць прэміі. А ў студзені заробак змяншаецца.

Паводле дадзеных Белстата, сярэдні заробак у Беларусі склаў 7,42 мільёна рублёў. Па тагачасным курсе гэта $412. У параўнанні са снежнем 2014 года заробак зменшыўся на $207.

Апроч таго, у студзені 2016 года у Беларусі адбываецца чарговая дэвальвацыя. Пры пераліку на цяперашні курс заробак усыхае да $344.

Што ж у Польшчы? Сярэдні заробак склаў 4515 злотых. Гэта роўна $1100 у эквіваленце.

Фактычна гэта ў 3,2 разу больш, чым у Беларусі.

Рэальны разрыў ва ўзроўні даходаў яшчэ большы, бо ў Беларусі доля прыватнага сектара нашмат меншая, а таму зарплаты ў структуры даходаў займаюць галоўнае месца. Тады як у Польшчы людзі шмат даходаў атрымліваюць у выглядзе прыбыткаў ад бізнэсу, дывідэндаў і гэтак далей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?