Беларускія туркампаніі цяпер разлічваюць унутраны курс для продажу пуцёвак па формуле «курс Нацбанка плюс 2-7%», паведамілі карэспандэнту БелТА прадстаўнікі турбізнесу.

У Беларусі з 1 сакавіка 2015 года за пуцёўкі можна плаціць толькі ў беларускіх рублях. Кампаніі разлічваюць цану тура зыходзячы са свайго ўнутранага абменнага курса і пазначаюць кошт у рублях. Унутраны курс абнаўляецца кожны дзень і разлічваецца па формуле «курс Нацбанка плюс пэўны працэнт канвертацыі». Працэнт канвертацыі турфірмы ўстанаўліваюць самастойна.

Раней ён быў у межах 1,5-3,5 працэнта, цяпер на фоне ваганняў курсаў валют турфірмы ўзнялі яго да 5 працэнтаў, асобныя кампаніі — да 7 працэнтаў.

«Гэта была часовая мера, пасля сённяшніх таргоў і ўмацавання беларускага рубля працэнты будуць зніжацца», — адзначылі прадстаўнікі турбізнесу.

«Мы прадаём кліентам пуцёўкі за беларускія рублі, а разлічваемся з партнёрамі ў валюце, пры ваганнях курса даводзіцца ўзнімаць працэнт за канвертацыю валюты», — расказалі ў кампаніі «Музенідзіс Трэвел». 

Аналагічная сітуацыя ў кампаніі «Ваяжтур».

«Атрыманую ад кліентаў суму мы павінны перавесці ў валюту тура, купіць долары або еўра ў банку, таму да курса Нацбанка дадаецца працэнт канвертацыі. Мы яго захоўваем на мінімальным узроўні», — растлумачылі ў кампаніі Solvex.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?