Фото ТАСС

Фото ТАСС

НДІ грыпу Міністэрства аховы здароўя РФ, які знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, апублікаваў заключэнне пра тое, што з 11 па 17 студзені 2016 захворванне на грып і ВРВІ ў 59 гарадах Расійскай Федэрацыі, у параўнанні з папярэднім тыднем павялічылася ў насельніцтва ў цэлым на 100,2 % і ва ўсіх узроставых групах: сярод дзяцей 0-2 гадоў (на 45,8%), 3-6 (на 77,3%), 7-14 (на 142,4%) і асоб старэйшых за 15 гадоў (на 174, 5%).

Прырост захворвання на грып і ВРВІ адзначаны ва ўсіх федэральных акругах і ва ўсіх узроставых групах.

Самыя высокія тэмпы прыросту на гэтым тыдні былі у Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе ва ўсіх узроставых групах, асабліва, сярод дарослага насельніцтва (на 361,2%).

«Высокія тэмпы прыросту захворвання на грып і ВРВІ, а таксама вялікая колькасць выяўленых вірусаў у гарадах і смярцей ад грыпу А(H1N1)pdm09, відаць, сведчаць пра пачатак эпідэміі», —гаворыцца ў заключэнні НДІ грыпу РФ.

Расспажыўнагляд абвясціў пра пачатак эпідэміі грыпу ў Пецярбургу, прычым з моманту ўздыму захворвання на грып у Пецярбургу колькасць памерлых ад яго дасягнула 15 чалавек.

Віцэ-прэм'ер РФ па сацыяльных пытаннях Вольга Галадзец растлумачыла, што апошнім часам ёсць тэндэнцыя адмовы ад прышчэпак «нават сярод складаных груп насельніцтва, у тым ліку дзіцячай», перадае ТАСС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна