Біятланіст Аляксандр Дарожка заняў трэцяе месца ў гонцы праследавання на этапе Кубка IBU, які праходзіць у нямецкім Арберы.

Беларус, дапусціўшы на чатырох агнявых рубяжах тры промахі, уступіў 41,1 сек. пераможцу Юрыю Шопіну з Расіі, які пераадолеў 12,5 км за 39 мін. 29,9 сек. Другое месца заняў немец Філіп Хорн — +30,2 сек.

У гонцы праследавання выступіў таксама беларус Юрый Лядаў, які прыйшоў да фінішу 19-м (+2 мін. 42,2 сек.; 4 промахі).

На дзень раней Аляксандр Дарожка заняў пятае месца ў спрынце. Этап Кубка IBU ў Аберы завершыцца 23 студзеня змешанымі эстафетамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?