У Беларусі тарыфы на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння ўзраслі на 33%.

Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 20 студзеня 2016 г. № 32, паведаміла прэс-служба ўрада.

Паводле дакумента тарыфы на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння устаноўленыя ў памеры 133.417 рублёў за 1 Гкал (раней — 100.088).

Пастанова ўступіла ў сілу з дня яе прыняцця і распаўсюджвае сваё дзеянне на эканамічныя адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2016 года.

Нагадаем, з пачатку 2016 года ў Беларусі ўжо былі на 20% падвышаныя цэны на газ, электрычную і цеплавую энергію. Падаражанне звязана з уключэннем у тарыфы ПДВ.

У Мінску 1 студзеня павялічаныя тарыфы на водазабеспячэнне і вываз смецця, а таксама ўнесеныя змены ў парадак аплаты за карыстанне ліфтам, ўборку пад'ездаў і асвятленне месцаў агульнага карыстання.

Паводле ацэнак экспертаў, у лютым беларусы атрымаюць квітанцыю на аплату камунальных паслуг, агульная сума ў якой як мінімум на чвэрць будзе перавышаць памер квартплаты за снежань.

Жыхары тыповой двухпакаёвай кватэры ў Мінску пры нарматыўным спажыванні рэсурсаў у ацяпляльны сезон заплацяць за камунальныя паслугі не менш як 450 тысяч рублёў.

Як паведамляў БелаПАН, беларускія ўлады аператыўна змяняюць тарыфы ў ЖКГ, каб ужо ў студзені—лютым канчаткова ўзгадніць праграму рэформаў з Міжнародным валютным фондам, якая прадугледжвае крэдытную падтрымку на суму да 3 млрд. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?