Як паведаміла прэс-служба «Белаграпрамбанка», 20 студзеня паміж беларускім банкам і VTB Bank (Deutschland) AG было заключана дэбютнае крэдытнае пагадненне ў рамках генеральнага крэдытнага пагаднення аб гандлёвым фінансаванні, якое прадугледжвае прыцягненне 15 млн. еўра на тэрмін да аднаго года. Сродкі, якія паступілі на рахунак беларускага банка 21 студзеня, будуць накіраваны на фінансаванне паставак для рэалізацыі праекта аднаго з кліентаў «Белаграпрамбанка».

VTB Bank (Deutschland) AG з'яўляецца членам расійскай групы «ВТБ», галаўны офіс якой знаходзіцца ў Расіі. «Банк ВТБ» — другі па велічыні і адначасова самы буйны знешнегандлёвы банк Расійскай Федэрацыі.

«Белаграпрамбанк» з'яўляецца другім па памеры камерцыйным банкам Беларусі, належыць дзяржаве, уваходзіць у пул сістэмаўтваральных банкаў, удзельнічае ў рэалізацыі і абслугоўванні ключавых дзяржпраграм.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна