Польшча не выключае часовага ўвядзення кантролю на межах з меркаванняў бяспекі, заявіў кіраўнік польскага МЗС Вітальд Вашчыкоўскі журналістам.

«Я не лічу, што існуе пагроза для Шэнгенскага пагаднення. Можа быць, тут і там спатрэбіцца ўвесці часовы кантроль на межах у сувязі з наплывам вялікай колькасці людзей, аднак такія выпадкі ўжо былі, напрыклад пры правядзенні буйных палітычных і спартыўных мерапрыемстваў, калі на некалькі дзён былі ўведзеныя абмежаванні», — сказаў Вашчыкоўскі.

Паводле яго слоў, падобная дылема стаіць перад Польшчай. Міністр нагадаў, што, у прыватнасці, адным з буйных мерапрыемстваў стане саміт НАТА, які пройдзе ў ліпені ў Варшаве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?