Дырэктар дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Мінскі лясгас» затрыманы за хабар.

Як паведамляе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама, дырэктар Мінскага лясгаса з ліпеня 2014 года па студзень 2016 года «неаднаразова атрымліваў грашовыя сродкі ў якасці хабару на агульную суму большую за 500 млн рублёў ад прадпрымальніка горада Мінска за спрыяльнае вырашэнне пытання аб пазачарговым пералічэнні грашовых сродкаў за выкананыя будаўніча-мантажныя работы».

Чатыры справы на падставе артыкула 430 Крымінальнага кодэкса Беларусі былі распачатыя паводле вынікаў «аператыўнага суправаджэння працэсу мадэрнізацыі матэрыяльна-тэхнічнай базы ДЛУ «Мінскі лясгас», якая праводзіцца ў межах дзяржаўнай праграмы развіцця паляўнічай гаспадаркі».

«Фігурант арыштаваны. Праводзяцца далейшыя следчыя дзеянні», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?