ААТ «Гродна Азот» пачало будаўнічыя працы на пляцоўцы новага цэха азотнай кіслаты, паведаміў начальнік службы перспектыўнага развіцця акцыянернага таварыства Алег Лявонаў.

Да рэалізацыі буйнога праекта па будаўніцтве новага цэха азотнай кіслаты магутнасцю 1,2 тыс. т у суткі з рэканструкцыяй дзеючай вытворчасці карбамідна-аміячнай сумесі «Гродна Азот» прыступіў у канцы 2015 года. На дадзены момант у адпаведнасці з графікам пачаліся будаўнічыя працы. Генпадрадчыкам будаўніцтва выступае «Гроднапрамбуд». На пляцоўцы дэмантаванага раней старога цэха аміяк-1 робіцца выманне грунтоў, вядзецца ўстройства штучнага падмурка пад карпусы будаванага цэха. Завяршаецца армаванне падмурка пад калону вонкавай устаноўкі азотнай кіслаты.

Для праекта набываецца абсталяванне з Германіі, Чэхіі, Фінляндыі. Пастаўкі яшчэ ажыццяўляюцца, аднак практычна ўвесь буйнагабарытны груз ужо дастаўлены на будаўнічую пляцоўку. У тым ліку набытая ў Чэхіі 50-метровая калона вагой каля 166 т для абсорбцыі нітрозных газаў вадой з утварэннем азотнай кіслаты.

Праект мусіць быць завершаны ў снежні 2018 года. У выніку яго рэалізацыі мяркуецца павялічыць вытворчыя магутнасці па выпуску вадкіх азотных угнаенняў на 60% з 720 тысяч да 1,19 млн т у год з больш нізкім сабекоштам, што забяспечыць павышэнне канкурэнтаздольнасці прадпрыемства.

Пасля ўводу ў эксплуатацыю новага цэха дзеючая з 1963 года вытворчасць азотнай кіслаты і вадкіх азотных угнаенняў будзе закансерваваная або дэмантаваная. Пры гэтым праведзеная ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе да і пасля будаўніцтва новага цэха паказала, што валавыя выкіды ў атмасферу шкодных рэчываў паменшацца.

Агульны кошт праекта ацэньваецца ў $200 млн.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?