Нягледзячы на агульны спад аўтамабільнага рынку Беларусі за 2015 на 33,9%, кампаніі Jaguar Land Rover атрымалася ўтрымаць і нават ўзмацніць свае пазіцыі ў прэміум сегменце.

Як заявіў прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар аўтацэнтра «Атлант-М Брытанія» Рыгор Бараноўскі, калі агульны спад прэміум сегмента амаль дасягнуў 40%, то продажы Land Rover скараціліся толькі на 25,4%, што кажа пра ўзмацненне пазіцый брэнда на беларускім рынку. Jaguar увогуле аказаўся адзіным прэміяльным брэндам у Беларусі, продажы якога выраслі на 31,2%.

Традыцыйнымі аўтамабільнымі лідарамі ў 2015 годзе сталі такія флагманы як Range Rover, Range Rover Sport, а таксама ўпадабаны гарадской публікай за непераўзыдзены дызайн Range Rover Evoque.

Усяго ў 2015 годзе аўтацэнтрам «Атлант-М Брытанія» было рэалізавана 182 аўтамабіля Land Rover і 21 Jaguar.

Па выніках агульнага рэйтынгу, прадстаўленага Беларускай аўтамабільнай асацыяцыяй, Land Rover заняў першае месца ў сегменце прэміяльных пазадарожнікаў.

Лідарскія пазіцыі аўтацэнтра «Атлант-М Брытанія» умацаваліся і ў галіне лізінгу. У 2015 годзе кампанія прапанавала найбольш выгадныя на беларускім рынку ўмовы фінансавання пакупкі аўтамабіляў, знізіўшы стаўку па лізінгу да 13,75%. У 2016 годзе кампанія плануе выйсці на стаўку 12.9%, тым самым зрабіўшы ўмовы набыцця аўтамабіляў Jaguar Land Rover яшчэ больш прывабнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?