Форварду «Рэала» Крышціяну Раналду забаранілі рэгулярна лётаць у Марока да свайго сябра — кікбаксёра Бадру Хары. Пра гэта ў пятніцу, 22 студзеня, паведамляе A Bola.

Тут і ніжэй фота: @badrhariofficial

Тут і ніжэй фота: @badrhariofficial

Кіраўніцтва мадрыдскага клуба хоча павысіць дысцыпліну ў камандзе і не жадае псаваць імідж «Рэала». Прэзідэнт клуба Фларэнтына Перэс ужо папрасіў караля Марока Мухамеда VI паведаміць яму, калі партугалец парушыць забарону.

У пачатку снежня з'явілася інфармацыя аб тым, што з панядзелка па чацвер па заканчэнні трэніровак «Рэала» Роналду лётае ў мараканскую сталіцу Рабат на ўласным самалёце ў госці да Хары. Вяртаецца футбаліст ноччу, каб паспець да ранішняй трэніроўкі з камандай у Мадрыдзе. У сувязі з гэтым СМІ западозрылі партугальскага футбаліста ў гомасэксуальных сувязях.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна