21 студзеня ў вёсцы Новіны Бярэзінскага раёна ў чарговы раз правялі традыцыйны абрад «Цягнуць Каляду на дуба». У 2011 годзе гэты маляўнічы абрад быў уключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Штогод у гэты дзень удзельнікі абраду праводзяць Каляду, валакуць па вуліцах да высокага дуба альбо барану, на якой стаіць гаршчок з куццёю (яго потым разбіваюць, прыносячы ахвяру прыродным стыхіям і душам продкаў), альбо кола са святочна ўпрыгожаным снапом, або куль саломы. Падчас дзейства гучаць абрадавыя песні, усе ўдзельнікі працэсіі танчаць і весяляцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?