Паводле непацверджанай пакуль інфармацыі, загінула больш за 700 галоў.
Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі Салігорскага райвыканкама факт масавай гібелі жывёл «Iнфа-Кур'еру» пацвердзілі, але больш ніякай інфармацыі не далі, спаслаўшыся на тое, што на месцы працуе камісія.
Прычыны масавай гібелі высвятляюцца.
Інцыдэнт адбыўся на свінакомплексе побач з аграгарадком Крывічы, які належыць сельгаспрадпрыемству «Бальшавік-Агра».





