У 2013 годзе галівудская актрыса Кіра Найтлі выйшла замуж за музыканта Джэймса Райтана. Праз год пара паведаміла, што хутка ў іх сям'і з'явіцца дзіця. 25 мая 2015 Найтлі і Райтан сталі бацькамі маленькай Эдзі.

Падчас цяжарнасці і пасля родаў актрыса старалася як мага менш з'яўляцца перад аб'ектывамі камер. Доўгі час папарацы вялі сапраўдную барацьбу за першае фота нованароджанай Эдзі.

Аднак днямі зорная сям'я ўсё ж трапіла ў кадр фатографаў. Зрабіць здымак сям'і Найтлі-Райтан удалося ў Лондане падчас іх паходу па крамах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?