Летась пра Віктара Дробыша даведаліся нават тыя беларусы, якія пра яго ніколі дагэтуль не чулі. Справа ў тым, што на сваім канцэрце ў Мінску ён атрымаў з рук Лукашэнкі ганаровы беларускі ордэн Францыска Скарыны за высокі ўзровень творчасці, значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне беларуска-расійскіх культурных сувязяў.
Фота president.gov.by
IVAN, Cаша Іваноў, Аляксандр Іваноў — гэта адзін і той жа чалавек. 21 год, родам з Гомеля. У дзяцінстве скончыў музычную школу імя Чайкоўскага па класе гітары. Удзельнік шматлікіх расійскіх шоў — «5 зорак», «Галоўная сцэна» і г.д.
На апошнім шоу лёс звёў яго з Віктарам Дробышам. У нядаўнім інтэрв'ю з Аляксандрам (гэта яго сапраўднае імя) газета «Гомельскія ведамасці» сцвердзіла, што праект Аляксандра Іванова для Віктара Дробыша сёння з'яўляецца прыярытэтным.
Аляксандр Іваноў — крайні левы. За ім — Віктар Дробыш.
У інтэрв'ю Аляксандр сцвярджае, што менавіта каманда Дробыша прапанавала яму паўдзельнічаць у адборы:
«Мы вярнуліся з Мінска, дзе на Мінск-Арэне праходзіў вялікі канцэрт Віктара Якаўлевіча. Праз пару тыдняў прыйшоў адзін з піяр-дырэктараў і прапанаваў паўдзельнічаць у беларускім адборы на «Еўрабачанне», — успамінае Аляксандр. — Я адразу пачаў хвалявацца, бо на той момант да заканчэння падачы дакументаў заставалася пару тыдняў. А песні няма. Але мы знайшлі кампазіцыю, падалі заяўку і выступілі на адборачным туры».
Спявак вырашыў абраць песню «Help you fly», каб паспаборнічаць за прадстаўленне Беларусі на «Еўрабачанні».
Павал Белавус, адзін з заснавальнікаў культурнай арганізацыі «Арт-Сядзіба», у сваім фэйсбуку выказаў думку на гэты конт:
Заўтра ж у 22:00 на «Беларусь 1» пачнецца анлайн-трансляцыя фіналу беларускага адбору на «Еўрабачанне». Кожны беларус можа падтрымаць свайго выступоўцу тэлефанаваннем ці адправіўшы СМС з патрэбным нумарам.





